Нацыянальны пракурор Дарыюш Карнялюк кажа, што праверка доўжылася 121 дзень і скончылася на мінулым тыдні:
- Трагедыя закранула вялікую колькасць людзей. Вядома, што гэта каля 700 чалавек, якія ў многіх выпадках страцілі маёмасць жыцця, якую зараблялі гадамі. У гісторыі пракуратуры я не памятаю такога маштабу праверкі, бо гэта плошча каля 6 гектараў.
Падінспектар Багдан Пятрушка з групы, якая праводзіла агляд, кажа, што на месцы працуе шэсць нарадаў паліцыі:
- Паліцэйскія пра дапамозе лапатаў і грабляў вядуць пошукі на месцы пажару, шукаючы рэчы, звязаныя з пажарам, а таксама маёмасць пацярпелых. Пажар знішчыў не ўсё, гаворка пра біжутэрыю ці металічныя прадметы. На месцы мы знаходзім сейфы, якія потым вяртаюцца да пацярпелых.
У згарэлым цэнтры паліцыя знайшла 33 сейфы і 48 касавых боксаў, а таксама восем банкаматаў. Незгарэлыя грошы былі вернутыя пацярпелым — амаль 2 мільёны злотых. Таксама на месцы знойдзены кілаграм залатых зліткаў і больш за тры кілаграмы ювелірных вырабаў.
Пракуратура праводзіць праверку па выяўленні прычын і магчымых вінаватых у пажары. Па гэтай справе следчыя апыталі 60 сведак і 440 пацярпелых. У ходзе агляду таксама выяўленыя сляды, якія могуць мець дачыненне да пажару. Зараз іх даследуюць эксперты. Чакаецца, што заключэнне будзе выдадзена на працягу некалькіх месяцаў.
ав