Беларуская Служба

Міністр абароны Польшчы: Спакойна ставімся да магчымага патрабавання Д. Трампа павялічыць абарончыя выдаткі да 5% ВУП 

08.01.2025 12:08
На сёлета Польшча плануе выдаткі на абарону на ўзроўні 4,7% ВУП.
Ілюстрацыя Shutterstock/Bumble Dee

Польшча можа спакойна ставіцца да заяў абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб неабходнасці павелічэння выдаткаў на абарону краінаў-удзельніц НАТА. Віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш падкрэсліў, што падзяляе меркаванне  Дональда Трампа аб неабходнасці павелічэння ваенных выдаткаў:

–Я таксама лічу, што неабходна павялічваць выдаткі на абарону. Учора прэзідэнт Дональд Трамп казаў аб 5% ВУП на абарону. На сёлета мы плануем выдаткі на абарону на ўзроўні 4,7% ВУП. З усіх нашых хаўруснікаў мы бліжэй за ўсім да па згаданых Трампам 5%, адпаведна мы ставімся спакойна да яго заявы. 

Уладзіслаў Касіняк-Камыш таксама спаслаўся на заяву Дональда Трампа, які хацеў бы, каб у склад ЗША ўвайшлі Канада і Грэнландыя. Віцэ-прэм'ер Польшчы заявіў, што ўнутры Паўночнаатлантычнага альянсу неабходна «больш адзінства і больш разумення».

iar/эж