Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск сустракаецца ў Канцылярыі прэм'ер-міністра з лідарам беларускай дэмакратычнай апазіцыі Святланай Ціханоўскай, - паведамілі ў Канцылярыі прэм'ер-міністра. У 15.00 беларуская палітык сустрэнецца з міністрам па справах Еўрасаюза Адамам Шлапкам.
Цягам гадзіны перамоў палітыкі ўздымалі наступныя пытанні: вырашэнне праблемаў, з якімі часцей за ўсё сутыкаецца беларуская дыяспара ў Польшчы; мабільнасць беларусаў унутры краіны, у тым ліку – магчымасці пашырэння выдачы візаў; шляхі вызвалення Анджэя Пачобута і ўсіх палітвязняў у Беларусі; сітуацыю на мяжы Польшчы і Беларусі.
Таксама абмяркоўвалася і далейшае супрацоўніцтва паміж польскімі ўладамі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск адзначыў, што падчас старшынства Польшчы ў ЕС Беларусь будзе прыярытэтным напрамкам.
У чацвер, 9 студзеня, лідарка беларускай апазіцыі сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім.
Так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі аб'яўлены на 26 студзеня. Наступныя т. зв. выбары прэзідэнта стануць для дыктатара восьмымі.
iar/https://t.me/motolkohelp/эж