Варшава заняла пятае месца ў прэстыжным рэйтынгу «Самыя зялёныя гарады Еўропы 2025», апярэдзіўшы Амстэрдам, Вену і Осла. Гэта вялікая адзнака для сталіцы Польшчы, якая гадамі паляпшае якасць жыцця ў горадзе праз абарону навакольнага асяроддзя. З 80 паркамі і батанічнымі садамі Варшава, побач са Стакгольмам і Капенгагенам, з'яўляецца адной з самых зялёных сталіц Еўропы. Пераможцам рэйтынгу стаў славенскі Марыбор.
Варшава апынулася ў ліку вядучых гарадоў Еўропы дзякуючы шматлікім праэкалагічным ініцыятывам. Горад інвесціруе ў развіццё зялёных насаджэнняў, такіх як паркі, сады і зоны адпачынку. За апошнія гады ў Варшаве павялічылася плошча зялёных насаджэнняў, што паспрыяла паляпшэнню якасці паветра і жыцця ў горадзе.
Гэтую адметнасць заўважыў амерыканскі партал часопіса «Forbes», які з'яўляецца сродкам фарміравання меркаванняў, які ахоплівае аўдыторыю па ўсім свеце. Таксама для амерыканскага рынку, які вельмі важны для Варшавы, як у турыстычным, так і ў інвестыцыйным плане.
Адным з ключавых элементаў, якія спрыялі высокай пазіцыі Варшавы ў рэйтынгу, з'яўляецца развіццё экалагічнага грамадскага транспарту. Горад інвеставаў у сучасныя трамваі і электрааўтобусы, якія зніжаюць выкіды выхлапных газаў і шуму. Акрамя таго, пашырэнне сеткі веладарожак стымулюе жыхароў выкарыстоўваць ровар як альтэрнатыўны від транспарту.
У Варшаве таксама рэалізуюцца шматлікія праекты, накіраваныя на павышэнне энергаэфектыўнасці будынкаў і прасоўванне аднаўляльных крыніц энергіі. У горадзе будуюцца новыя фотаэлектрычныя ўстаноўкі, а таксама рэалізуюцца адукацыйныя праграмы, накіраваныя на павышэнне экалагічнай дасведчанасці жыхароў.
Варшава актыўна ўдзельнічае ў міжнародных ініцыятывах аховы навакольнага асяроддзя, супрацоўнічаючы з іншымі еўрапейскімі гарадамі ў праектах устойлівага развіцця.
Пятае месца Варшавы ў рэйтынгу «Самыя зялёныя гарады Еўропы 2025» з'яўляецца доказам таго, што горад становіцца ўсё больш прыязным месцам для жыцця як для жыхароў, так і для турыстаў, перакананыя ўлады гораду.
ав