«У аэрапорце ўведзены экстранныя працэдуры. Пасажыры і самалёты абслугоўваюцца па магчымасці. Пасажыраў, у якіх на сёння запланаваны рэйсы, просяць прыбываць у аэрапорт і сачыць за паведамленнямі аэрапорта і авіяперавозчыкаў», — сказалі ў аэрапорце імя Шапэна.
Прылёты і вылеты ў варшаўскім аэрапорце імя Шапэна адбываюцца без праблем, хоць магчымыя затрымкі. Ноччу адбыўся збой у інфармацыйнай сістэме аэрапорта, для бесперапыннасці працы аэрапорта былі ўведзены экстранныя працэдуры.
Кіраўніцтва аэрапорта кажа, што знешняй атакі не было.
IAR/вх