Знаходжанне нарвежскіх знішчальнікаў пятага пакалення F-35 на авіябазе ў польскім Кшэсіні сведчыць аб тым, наколькі важны ўсходні фланг для ўсяго Паўночнаатлантычнага альянсу, лічаць ваенныя эксперты.
Прысутнасць ВПС Нарвегіі ў Польшчы з'яўляецца пацвярджэннем эфектыўнага рэагавання НАТА, сур’ёзнага стаўлення да калектыўнай абароны, – перакананы эксперт Polityka Insight Марэк Сьвярчынскі:
—Гэта намацальны прыклад дзеянняў НАТА. Нарвежская прысутнасць у Польшчы мае асаблівае значэнне, бо на баявое дзяжурства ў Польшчы заступілі не толькі знішчальнікі, але таксама батарэю СПА NASAMS, размешчанай каля горада Жэшаў.
Нарвежскія адзінкі будуць дзяжурыць у Польшчы да Вялікадня. Знішчальнікі F-35 будуць выконваць задачы па патруляванні паветранай прасторы над Польшчай. Асаблівая ўвага будзе нададзеная аэрапорту ў Ясінцы, адкуль заходняя зброя дастаўляецца ва Украіну.
iar/эж