Беларуская Служба

У Польшчы на працы памёр машыніст – перад гэтым мужчына спыніў пасажырскі цягнік

12.01.2025 15:51
Пасля інцыдэнту чыгунка арганізавала запасны цягнік, які давёз пасажыраў да месца прызначэння.
Nagła śmierć maszynisty
Nagła śmierć maszynistyOSP Dąbrowa

У Польшчы ноччу з суботы на нядзелю на працы памёр машыніст хуткага пасажырскага цягніка Варшава – Уроцлаў. 68-гадовы мужчына спыніў цягнік, пазней страціў прытомнасць і памёр, паведаміла Польскаму радыё Марта Земска з прэс-службы дзяржаўнай чыгуначнай пасажырскай кампаніі PKP Intercity.

  • Машыніст спыніў цягнік з-за тэхнічных праблем і толькі пасля гэтага ў яго з’явіліся праблемы са здароўем. Першапачаткова ў яго быў кантакт па рацыі з начальнікам цягніка, але праз некалькі хвілін ён перастаў адказваць. Начальнік цягніка пабег у кабіну, дзе знайшоў непрытомнага машыніста. Была выкліканая хуткая дапамога. На жаль, мужчыну не ўдалося выратаваць.

Цягнік перавозіў 130 пасажыраў. Пасля інцыдэнту чыгунка арганізавала запасны цягнік, які давёз пасажыраў ва Уроцлаў.

PKP Intercity абслугоўвае цягнікі міжрэгіянальных і міжнародных спалучэнняў. Кампанія прапануе паездку чатырма катэгорыямі цягнікоў: эканом-класа TLK і InterCity, бізнес-класа Express InterCity і прэміюм-катэгорыі Pendolino Express InterCity Premium. Найбольшай папулярнасцю сярод пасажыраў карыстаюцца дзве першыя катэгорыі – у мінулым годзе паездку на іх выбрала больш за 90% кліентаў кампаніі.

У 2023 годзе PKP Intercity перавезла амаль 69 млн пасажыраў.

У Польшчы цягнікамі кіруе адзін чалавек – толькі машыніст, без памочніка.

вс

на здымку: спынены цягнік з-за смерці машыніста