Лідары краінаў-удзельніц васьмі краін НАТА ў Хельсінкі абмяркуюць практычныя дзеянні па абароне Балтыйскага мора ад расійскіх дывэрсіяў. Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск абвясціў, што будзе абмяркоўвацца прапанова Польшчы аб ахове крытычнай інфраструктуры вайсковымі патрулямі НАТА.
Перад адбыццём на саміт у сталіцу Фінляндыі кіраўнік урада Польшчы нагадаў, што менавіта Варшава выступіла з ініцыятывай узмацніць ваеннае патруляванне ў Балтыйскім моры:
– Вельмі цешуся, што быў прамы адказ на наш заклік, адноўлена місія «Балтыйская варта». Ужываецца ваенная інфраструктура НАТА, у тым ліку, караблі, а гэта дазволіць эфектыўна ахоўваць Балтыку. Вельмі важнай таксама з'яўляецца станоўчая рэакцыя.
Бяспека рэгіёну і стратэгічная падводная інфраструктура ў Балтыйскім моры - галоўныя тэмы саміту НАТА ў Хельсінкі, які праходзіць у аўторак, 14 студзеня.
Нагадаем, летась у лістападзе былі пашкоджаныя два падводныя кабелі, якія злучаюць Фінляндыю з Германіяй і Швецыю з Фінляндыяй. У снежні быў разарваны кабель пад Фінскім залівам, а таксама некалькі кабеляў перадачы даных паміж Фінляндыяй, Эстоніяй і Германіяй.
iar/эж