Беларуская Служба

Чарговы напад на парамедыкаў. Гэтым разам учора ўвечары ў Варшаве

28.01.2025 08:20
Аднаго з парамедыкаў ударыў агрэсіўны пацыент, які знаходзіўся ў машыне хуткай дапамогі ў чаканні шпіталізацыі.
.
.arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пра гэта паведаміла ў сацсетках служба хуткай медыцынскай дапамогі «Медытранс».

На прыпынку Metro Młociny на вуліцы Каспровіча да п'янага мужчыны выклікалі паліцыю і службу хуткай медыцынскай дапамогі. Пад канвоем паліцыі медыкі адвезлі яго ў шпіталь Дзіцятка Есуса на вуліцы Ліндлея. 58-гадовы мужчына заснуў у машыне хуткай дапамогі, паліцыя вярнулася ў пастарунак. Прачакаўшы паўтары гадзіны ў машыне хуткай дапамогі пацыент прачнуўся, пачаў біць нагамі па дзвярах хуткай дапамогі і спрабаваць выйсці. Калі парамедык спрабаваў яго супакоіць, мужчына нечакана з усёй сілы ўдарыў яго па твары, - чытаем у паведамленні.

На месца зноў прыбыла паліцыя. Працаўнік хуткай медыцынскай дапамогі сур'ёзна не пацярпеў. У яго апухлы твар і шок.

ав