«Гэта дрэнная сітуацыя, якую можна было прадухіліць», - так авіякатастрофу ў Вашынгтоне пракаментаваў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
Нагадваем, ваенны верталёт Black Hawk збіў пасажырскі самалёт авіякампаніі American Airlines. Пасля сутыкнення разбітыя машыны ўпалі ў раку Патoмак. У суме, на абодвух бартах, знаходзіліся 67 чалавек: на борце камерцыйнага самалёта, які здзяйсняў рэйс з гораду Вічыта ў Канзасе ў Вашынгтон - 60 пасажыраў і чатыры чалавекі экіпажу, а на борце верталёта - трое вайскоўцаў.
Паводле CBS News, ратавальнікі дасталі з вады 18 целаў, выжылых пакуль не знайшлі.
Амерыканскія СМІ звяртаюць увагу, на складаныя ўмовы надвор'я. Тэмпература вады ў рацэ Патoмак цяпер складае каля 2 градусаў Цэльсія. У такіх умовах чалавек можа выжыць прыкладна паўгадзіны да наступлення гіпатэрміі і страты прытомнасці.
Самалёты сутыкнуліся каля трох гадзін раніцы над ракой Патoмак у непасрэднай блізкасці ад міжнароднага аэрапорта Рональда Рэйгана. Перад сутыкненнем дыспетчар паведаміў пілоту верталёта аб набліжэнні самалёта, спытаўшы, ці бачыў ён яго, і пры гэтым папрасіў трымаць дыстанцыю. Пілот пацвердзіў, што бачыў самалёт.
IAR/аз