Беларуская Служба

Краіны Балтыі канчаткова сінхранізуюць свае электрасеткі з Еўропай

09.02.2025 12:40
Учора раніцай краіны Балтыі адключылі свае сеткі ад расійскай сістэмы і пачалі ізаляваную працу.
Анджэй Дуда перад вылетам у ВільнюPAP/Marcin Obara

Сёння пасля абеду краіны Балтыі поўнасцю сінхранізуюць свае электрасеткі з еўрапейскай сістэмай. Сёння ўвечары ў Вільні адбудзецца цырымонія з нагоды гэтай падзеі, у якой прымуць удзел, у тым ліку, лідары ​​гэтых краін, прэзідэнт Анджэй Дуда і старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Перад адлётам у Вільню прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў журналістам, што гэта прарыўная падзея:

- Яны сінхранізуюцца з сістэмай Еўрасаюзу, дзякуючы чаму мы будзем ствараць адзінае цэлае, забяспечваючы энергетычную бяспеку і суверэнітэт. Для нас, нашай часткі Еўропы гэта таксама важна ў кантэксце супрацы ў рамках ініцыятывы Трохмор’я.

Учора раніцай краіны Балтыі адключылі свае сеткі ад расійскай сістэмы і пачалі ізаляваную працу. Поўная сінхранізацыя з сеткамі кантынентальнай Еўропы запланавана на другую палову дня ў нядзелю. У гэтым працэсе будзе выкарыстоўвацца польска-літоўская сувязь «LitPol Link». Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа на мінулым тыдні заявіў, што Польшча адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні энергетычнай незалежнасці краін Балтыі.

ав