85 гадоў таму, у ноч з 9 на 10 лютага 1940 года, савецкія ўлады правялі першую масавую дэпартацыю палякаў. Каля 140 тысяч грамадзян даваеннай Польшчы былі вывезены ў Сібір і на Далёкую Поўнач. Гэта была найбуйнейшая з чатырох хваляў дэпартацый, якія праводзіліся НКУС на тэрыторыях Заходняй Беларусі і Украіны, далучаных да СССР 17 верасня 1939 года.
«Дэпартацыя закранула ў першую чаргу ваенных пасяленцаў, леснікоў і чыгуначнікаў з сем'ямі», — распавядае гісторык з Інстытута Пілецкага Ежы Рагазіньскі:
— Трагічныя ўмовы транспарціроўкі, вагоны для быдла, цісканіна, ніякай гігіены, ніякай медыцынскай дапамогі. Так што гэта, можна сказаць, такое першае кола пекла. Фізічна слабыя людзі не вытрымлівалі. Падчас транспарту было шмат ахвяр але, на жаль, мы не ведаем, дакладнай лічбы.
Пасля прыбыцця ссыльных чакалі невыносныя ўмовы працы і жыцця. Савецкая карная сістэма прымусовай працы грунтавалася на прынцыпе «хто не працуе - той не есць».
Паводле падлікаў Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы, у чатырох масавых дэпартацыях, якія завяршыліся толькі ў чэрвеня 1941 года, савецкія ўлады саслалі каля 330 тысяч палякаў. Кожны трэці дэпартаваны не перажыў ссылкі.
iar/pap/эж