Польская гаспадарка паскорыла рост летась у чацвёртым квартале да 3,2% пасля 2,7% у папярэднім квартале, — вынікае з дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы.
Эканаміст Польскага эканамічнага інстытута Себасцьян Сайног лічыць, што ў 2024 годзе галоўнай рухаючай сілай польскай эканомікі было спажыванне. Сёлета аналітык чакае лепшых эканамічных вынікаў:
— Сярод іншага, да росту эканомікі спрычыніцца пачатак новага інвестыцыйнага перыяду, новыя еўрапейскія праекты. Вырасце не толькі спажыванне, але і аб'ём інвеставання. Польская эканоміка, напэўна, дасягне росту на ўзроўні 3,5%, аптымістычны прагноз — росту ВУП краіны на ўзроўні 4% у 2025 годзе.
Паводле папярэдніх дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, летась польская эканоміка вырасла на 2,9% у параўнанні з 2023 годам. Пазалетась рост у гадавым вылічэнні быў зафіксаваны на ўзроўні 0,1%.
iar/эж