Беларуская Служба

Кіраўнік Пентагону Піт Хэгсэт прыбыў з візітам у Польшчу

14.02.2025 07:09
Міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт правядзе сёння ў Варшаве сустрэчы на ​​вышэйшым узроўні.
Міністар абароны ЗША Піт ХэгсэтEPA/OLIVIER HOSLET Dostawca: PAP/EPA.

Кіраўніка Пэнтагону прыме прэзідэнт Анджэй Дуда а чвэрць на дванаццатую. Раней, у 9:25 віцэ-прэм'ер і міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш паразмаўляе з міністрам абароны ЗША.

У заяве з нагоды візіту кіраўніка Пентагону Міністэрства нацыянальнай абароны паведаміла, што Уладзіслаў Касіняк-Камыш закране падчас двухбаковых перамоў, сярод іншага, пытанне далейшага ваеннага супрацоўніцтва і развіцця дзейнасці стрымліваючага характару на ўсходнім флангу НАТА. У Міністэрстве нацыянальнай абароны адзначаюць, што Польшча з'яўляецца блізкім саюзнікам ЗША - яна супрацоўнічае з ЗША як у рамках Альянсу, так і ў двухбаковых праектах, уключаючы заказы сучасных узбраенняў за мяжой.

У сваю чаргу Міністэрства абароны ЗША абвясціла, што Піт Хегсэт сустрэнецца з прадстаўнікамі польскіх уладаў, каб абмеркаваць двухбаковае супрацоўніцтва, умацаванне ўсходняга флангу Альянсу і лідарства Польшчы як узорнага саюзніка ў абаронных інвестыцыях і размеркаванні цяжару ў НАТА.

Візіт кіраўніка Пентагону ў Польшчы завершыцца наведваннем вайсковай базы ў Повідзе. У ім, між іншым, знаходзяцца склады зброі арміі ЗША. Зброя размешчана там у рамках больш шырокага праекта, вядомага як Трыяда стратэгічнай мабільнасці. Падобныя склады ў амерыканцаў ёсць па ўсім свеце.

«Сёння міністр абароны ЗША знаходзіцца ў Польшчы, што з'яўляецца сігналам для ўсяго ўсходняга флангу НАТА», — сказаў Польскаму радыё кіраўнік аналітычнага аддзелу парталу Defence24 Яцэк Раўба. Эксперт у пытаннях бяспекі сказаў, што візіт быў выразам амерыканскай прысутнасці ў рэгіёне.

- Яшчэ гэта сігнал пра важнасць двухбаковага супрацоўніцтва. Дарэчы, Хегсэт сказаў важныя словы, яшчэ будучы ў Германіі, дзе ён звярнуў увагу на скандынаўскія краіны, дзе ЗША ўклалі вялікія рэсурсы ў ваеннае супрацоўніцтва. Таму для нас справа Балтыкі ды Арктыкі павінна стаць важнай ва ўмацаванні адносін са Злучанымі Штатамі.

ПР/юл