Беларуская Служба

Мароз паказаў праўду: у ваколіцах Варшавы працуе шмат састарэлых печаў, якія правакуюць смог

18.02.2025 10:17
Нормы смогу ў Варшаве і ваколіцах у панядзелак раніцай былі перавышаныя на некалькі сотняў працэнтаў. Дастаткова невялікага холаду, каб жыхары зноў пачалі паліць свае старыя і цяпер ужо нелегальныя печы.
Smog jest bardzo szkodliwy dla płuc
Smog jest bardzo szkodliwy dla płucShutterstock

Тэмпература ў Варшаве і ваколіцах ноччу апусцілася амаль да 10 градусаў марозу, а на Мазовіі нават да 13 градусаў марозу. Гэта самая халодная ноч гэтай зімы ў Польшчы, і гэта адразу відаць на графіках забруджвання паветра, піша Gazeta Wyborcza.

Пункты вымярэнняў на мапах пачалі свяціцца чырвоным у нядзелю ўвечары, калі жыхары Варшавы і ваколіц пачалі абагравацца іншымі крыніцамі ацяплення. Звычайна гэта каміны або старыя печы.

Афіцыйна ў Мазавецкім ваяводзтве з 1 студзеня 2023 года забаронена выкарыстоўваць печы і каміны старых узораў. Аднак год таму Польская сігналізацыя смогу (Polski Alarm Smogowy) паведамляла, што ў Варшаве і ваколіцах усё яшчэ дзейнічае больш за 41 000 старых печаў. Гэтая праблема тычыцца ўсёй Польшчы. З паніжэннем тэмпературы ўсё больш людзей ацяпляюцца старымі печамі, што рэзка пагаршае якасць паветра.

У нядзелю ў некаторых рэгіёнах Сілезіі было выдадзена папярэджанне аб рэзкім перавышэнні нормаў смогу.

вх