Расійскае ГРУ спрабавала выратаваць Аляксандра Б. ад экстрадыцыі ў Польшчу з Босніі і Герцагавіны. Пасля затрымання падазраванага ў дыверсійнай дзейнасці расіяне таксама падалі запыт аб яго экстрадыцыі. Яны сцвярджалі, што Аляксандр Б. быў звычайным злачынцам, якога яны хацелі судзіць у краіне нібыта за злачынствы, звязаныя са зброяй і наркотыкамі.
Урэшце расіянін быў перададзены польскім службам і 13 лютага прызямліўся ў Варшаве. Праз дзень суд пастанавіў арыштаваць яго на тры месяцы.
Партал wyborcza.pl апісвае дзейнасць Аляксандра Б. у Польшчы, дзе ён павінен быў, сярод іншага, праверыць маршруты, якімі кур'ерскія кампаніі дастаўляюць пасылкі, і якія меры бяспекі яны выкарыстоўваюць у дарозе. Гэтая інфармацыя была патрэбная расійскай выведцы для адпраўкі выбуховых і лёгкаўзгаральных матэрыялаў у ЗША і Канаду. Некаторыя пакеты ўтрымлівалі дэтанатары або гаручыя матэрыялы, якія маглі ўяўляць небяспеку пры перавозцы самалётам. Некаторыя кур'ерскія грузы перавозяць на пасажырскіх самалётах, і магчымы акт дыверсіі мог паставіць пад пагрозу жыццё дзясяткаў пасажыраў.
Абвінавачванні, выстаўленыя Аляксандру Б., тычацца ўдзелу ў дзейнасці расійскай выведкі і падрыхтоўкі тэрарыстычнага злачынства.
ав