Фермеры, якія набылі трактары «Belarus» пасля 2016 года, могуць сутыкнуцца з неабходнасцю здаць іх на металалом. Прычына - у адсутнасці еўрапейскай сертыфікацыі. Гэта азначае, што транспартныя сродкі не адпавядаюць стандартам ЕС па нормах выкідаў выхлапных газаў. Праблема тычыцца ў асноўным усходніх рэгіёнаў Польшчы. Паводле ацэнак Падкарпацкай сельскагаспадарчай палаты, праблема можа закрануць таксама некалькі дзясяткаў фермераў з Падкарпацця, паведаміў старшыня палаты Станіслаў Бартман (Stanisław Bartman).
- Гэтыя трактары куплялі меншыя гаспадаркі. Гэта значыць, тыя, для якіх важная цана. Такі трактар каштаваў да 200 тыс. злотых. Для часткі фермераў гэта была высокая цана, ім прыйшлося браць крэдыт на набыццё тэхнікі. А цяпер яны атрымліваюць загад аддаць трактар на металалом. Такім чынам, трактар – на металалом, а крэдыт трэба плаціць, адпаведна – банкруцтва гаспадаркі. Мы, фермерскае самакіраванне, зробім усё магчымае, каб ім дапамагчы, знайсці грошы і выдзеліць кампенсацыю фермерам.
Падкарпацкая сельгаспалата заяўляе, што будзе прымаць меры, каб знайсці рашэнне і дапамагчы фермерам - у тым ліку праз кансультацыі з муніцыпальнымі і дзяржаўнымі ўладамі.
IAR/нг