Цяперашні зімовы сезон не стаў рэкордным для індустрыі турызму – паведамляе найбуйнейшы партал браніравання ў Польшчы nocowanie.pl. Як тлумачаць спецыялісты, галіна перажывае крызіс, і гэта звязана з адсутнасцю снегу.
«Найбольшая цікавасць да паездак была зафіксавана ў апошнія тры тыдні», — кажа Караль Вяк, прэс-сакратар nocowanie.pl:
- Прыйшоў мароз і пачалі працаваць снежныя гарматы. Гэта паўплывала на тое, што палякі пачалі больш ахвотна браніраваць начлег. Іх было на 20% больш, чым пры канцы студзеня. Рэкорду не была, але сітуацыя палепшылася. Пры канцы колькасць браніраванняў было ў 1,5 разы больш чым у мінулым годзе. Выкарысталі бронь каля 50% кліентаў.
Галоўным напрамкам турыстычных паездак сталі горы. «Не было сюрпрызаў - палякі абралі горы», — дадае Караль Вяк:
- Больш за ўсё выбіралі Закапане, куды прыехала на 30% турыстаў. Наступным па папулярнасці стаў Карпач, куды паехалі 16% адпачываючых. На трэцім месцы з 14% Крыніца Здруй. Найчасцей людзі выбіралі апартаменты ды гасцявыя пакоі. Турысты кіраваліся ў першую чаргу камфортам адпачынку, карыснай цаной і добрай лакалізацыяй, асабліва лічылася адлегласць да горналыжных куроктаў.
Часцей за ўсё на зімовыя канікулы выязджалі сем'ямі з трох-чатырох чалавек. Сярэдні кошт браніравання ў папулярных напрамках склаў 110 злотых на чалавека за ноч.
ПР/юл