Беларуская Служба

Урсула фон дэр Ляен стала старшынёй Еўракамісіі

17.07.2019 07:12
Падчас сённяшняга пасяджэння Еўрапарламента немка прадставіла свае прыярытэты на пасадзе старшыні Еўракамісіі.
      .
Урсула фон дэр Ляен стала старшынёй Еўракамісіі.PAP/EPA/Szilard Koszticsak

Міністр абароны Германіі Урсула фон дэр Ляен стала старшынёй Еўрапейскай камісіі. Ейную кандыдатуру падтрымалі дэпутаты Еўрапейскага парламента. Немка з’яўляецца першай жанчынай на гэтай пасадзе.

Падчас сённяшняга пасяджэння Еўрапарламента Урсула фон дэр Ляен прадставіла свае прыярытэты на пасадзе старшыні Еўракамісіі.

Сярод іх, між іншым, скарачэнне на 50% выкідаў СО2, што павінна адбыцца да 2030 года, далучэнне Паўночнай Македоніі і Албаніі да Еўрасаюза, размеркаванне паміж краінамі ЕС абавязку прыёму ўцекачоў.

аз