Восем чалавек загінула, а 30 атрымалі раненні ў выніку выбуху. Трагедыя адбылася на ўваходзе ў галоўны корпус Універсітэта Кабулу. Выбух адбыўся тады, калі натоўп студэнтаў чакаў экзамену. Да гэтага часу ніводная з тэрарыстычных груповак не прызналася да тэракту.
Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў Афганістану, выбухная прылада была размешчана пад аўтамабілем, прыпаркаваным побач з уваходам на тэрыторыю ўніверсітэту. Пасля выбуху дзве машыны былі ахопленыя полымем. Афганскім сапёрам удалося абясшкодзіць другую выбухоўку, якая таксама знаходзілася побач.
Напярэдадні талібы здзейснілі тэракт у Кандагары, на поўні краіны. Тады загінула як мінімум 12 чалавек, а 18 атрымалі раненні.
IAR/эж