Беларуская Служба

У Расіі спрасцілі працэдуру атрымання віду на жыхарства для грамадзянаў Украіны

03.08.2019 13:02
Адпаведны закон падпісаў прэзідэнт Уладзімір Пуцін адмыслова пад украінцаў.
Ілюстрацыйны здымакImage by jacqueline macou from Pixabay/СС0

Ён спрашчае прадстаўленне віду на жыхарства і дазволу на часовае пражыванне некаторым катэгорыям замежнікаў. Дакумент уступіць у сілу праз дзевяноста дзён.

Папраўкі ў закон тычацца грамадзянаў Украіны або асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на ўкраінскай тэрыторыі, а таксама бежанцаў і тых, хто атрымаў часовы прытулак у Расіі.

У звычайных умовах дазвол на пражыванне ведаецца на падставе пэўных квот, але для названых катэгорый гэтае правіла дзейнічаць не будзе. Акрамя таго, тэрміны выдачы такіх дазволаў скарачаюцца з шасці месяцаў да чатырох. Атрыманне віду на жыхарства ў Расіі таксама спрашчаецца – яго можна будзе атрымаць без дазволу на часовае пражыванне.

Раней Пуцін спрасціў выдачу расійскага грамадзянства жыхарам самаабвешчаных ДНР і ЛНР. Пазней дзеянне дадзенага ўказа распаўсюдзілі на ўсю тэрыторыю Данецкай і Луганскай абласцей Украіны.

ПР/юл