Беларуская Служба

У Расіі адбыліся масавыя затрыманні ўдзельнікаў дэманстрацый пратэсту

11.08.2019 14:50
Праваабаронцы паведамілі, што паліцэйскі хапун быў вельмі жорсткі.
Затрыманні дэманстрантаў у РасііPAP/EPA/YURI KOCHETKOV

У Расіі паліцыя затрымала 352 чалавекі ў выніку ўчорашніх акцый пратэсту. У Пецярбургу, Маскве ды іншых гарадах прыхільнікі апазіцыі зладзілі дэманстрацыі ў абарону свабодных выбараў. Удзельнікі пікетаў і сходаў патрабавалі дапусціць незалежных кандыдатаў да ўдзелу ў выбарах мясцовых уладаў, якія запланаваныя на 8 верасня. Сайт OWD-info паведаміў, што ў Маскве паліцыя арыштавала 256 пратэстоўцаў, у Пецярбургу – 79, у Растове-на-Доне – 13 чалавек і па дзве асобы ў Бранску і Сыктыўкары.

У дэманстрацыях у Маскве ўдзельнічала прыкладна 60 тыс. чалавек. Праваабаронцы паведамілі, што паліцэйскі хапун быў вельмі жорсткі, паліцыя карысталася сродкамі, неадэкватнымі да сітуацыі. Праваабаронцы патрабуюць прыцягнуць да адказнасці прадстаўнікоў службаў правапарадку, якія дапытвалі аднаго з удзельнікаў акцыі – рэжысёра Дзмітрыя Васільева. Ён быў дастаўлены ў шпіталь, дзе знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі. Радыё Рэха Масквы паведаміла, што мужчына хворы цукровым дыябетам, а следчыя адабралі ў яго лякарствы.

ІАР ПР/нг