Беларуская Служба

Экс-прэзідэнта Украіны Парашэнку дапытваюць следчыя

12.08.2019 11:01
Допыт тычыцца магчымага ўхілення ад сплаты падаткаў у сувязі з набыццём тэлеканалу „Прямий”.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

Экс-прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прыбыў 12 жніўня ў Дзяржаўнае бюро расследаванняў. Допыт тычыцца магчымага ўхілення ад сплаты падаткаў у сувязі з набыццём тэлеканалу „Прямий”.

Як паведамляе Радыё Свабода, каля будынку бюро прайшлі дзве акцыі пратэсту. Удзельнікі адной патрабуюць асудзіць Парашэнку за нібыта прысваенне аднаго з санаторыяў, другой выступаюць у падтрымку былога кіраўніка Украіны.

Як заявіў дырэктар Дзяржаўнага бюро расследаванняў Рамана Труба, Пятро Парашэнка фігуруе ў адной крымінальнай справе.

Шэраг крымінальных спраў супраць пятага прэзідэнта Украіны распачаў Андрэй Партноў. Палітык часоў Віктара Януковіча вярнуўся з-за мяжы пасля паразы Пятра Парашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах.

Экс-прэзідэнта Украіны ўжо дапытвалі ў Дзяржаўным бюро расследаванняў 25 ліпеня; тады ягоны аўтамабіль атакавалі апаненты.

аз