Беларуская Служба

21-гадовы тэрарыст з Осла абвінавачаны ў тэракце і забойстве

12.08.2019 16:04
У суботу пасля абеду малады нарвежац спачатку страляў па будынку мячэці, а затым уварваўся ў яго.
21-        .
21-гадовы тэрарыст з Осла абвінавачаны ў тэракце і забойстве.PAP/EPA/TERJE PEDERSEN

21-гадовы нарвежац – здзяйсняльнік суботняй стральбы ў мячэці ў Осла, быў абвінавачаны ў тэракце і забойстве. Мужчына, які падазраецца ў забойстве сваёй зводнай сястры, сцвярджае, што ён невінаваты.

Нагадаем, праз некалькі гадзін пасля нападу на мячэць, у доме ў Баэруме ў прыгарадзе Осла было знойдзена цела маладой жанчыны. Паліцыя пацвердзіла, што яна была зводнай сястрой тэрарыста.

У суботу пасля абеду малады нарвежац спачатку страляў па будынку мячэці, а затым уварваўся ў яго. Там яго схапілі вернікі і перадалі паліцыі. Падчас інцыдэнту лёгка паранены быў адзін чалавек.

Па дадзеных паліцыі, злачынца вядомы сваёй актыўнасцю на радыкальных палітычных інтэрнэт-форумах.

аз