Беларуская Служба

Трамп заявіў аб выбуху ракеты «Буравеснік» пад Архангельскам

13.08.2019 13:10
Пра гэта ў аўторак, 13 жніўня, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сваім акаунце ў сацыяльнай сетцы Twitter.
Donald Trump
Donald TrumpPAP/EPA/JIM LO SCALZO

У Архангельскай вобласці 8 жніўня выбухнула крылатая ракета з ядзернай энергетычнай устаноўкай «Буравеснік», якую НАТА класіфікуе як Skyfall. Пра гэта ў аўторак, 13 жніўня, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сваім акаунце ў сацыяльнай сетцы Twitter.

«Злучаныя Штаты шмат чаму вучацца на выбуху ракеты ў Расіі. У нас падобныя, хоць і больш перадавыя тэхналогіі. Выбух расійскай Skyfall прымусіў людзей хвалявацца аб забруджванні паветра ў раёне выпрабаванняў і далёка за яго межамі. От як!» – напісаў прэзідэнт Трамп.

Раней пра тое, што ў Архангельскай вобласці выбухнуў менавіта «Буравеснік», напісала газета The New York Times са спасылкай на крыніцу ў амерыканскім ваенным ведамстве. Пра тое ж заяўляў амерыканскі эксперт па ядзернай зброі Джэфры Люіс.

паводле dw.com/эж