Беларуская Служба

Грэцкая Эўбея ахопленая полымем

13.08.2019 13:37
Эўбея – гэта другая па велічыне выспа Грэцыі, падчас тушэння лясных пажараў там задзейнічаны адмысловыя верталёты і самалёты.
Лясныя пажары ў Грэцыі PAP/EPA/KOSTAS TSIRONIS

Больш 120 пажарнікаў змагаюцца са шматлікімі пажарамі на грэцкай выспе Эўбея. Цягам апошніх трох дзён па ўсёй Грэцыі пажарнікі выязджалі на 182 лясныя пажары.

Эўбея – гэта другая па велічыне выспа Грэцыі, падчас тушэння лясных пажараў там задзейнічаны адмысловыя верталёты і самалёты. Ратавальнікі ўжо правялі эвакуацыю мясцовага праваслаўнага манастыра, таксама рыхтуецца эвакуацыя двух населеных пунктаў, якім пагражае агонь. Пажарам ахоплена вялікая плошча, нават неба над сталіцай краіны Афінамі, аддаленых ад Эўбеіі на 100 кіламетраў, зацягвае дымам.

На дадзены момант інфармацыі аб смяротных ахвярах пажару не паступала. Нагадаем, летась у выніку пажараў у рэгіёне Маці, што каля Афінаў, загінула больш за сто чалавек.

PAP/эж