Беларуская Служба

Сінгапур цалкам забараніў гандаль слановай косцю

13.08.2019 14:04
У ліпені ў Сінгапуры была перадухіленая найвялікшая ў гісторыі спроба кантрабанды гэтага каштоўнага матэрыялу.
     ,
Афрыканскія сланы ў заапарку гораду Скоп'е, Паўночная МакедоніяPAP/EPA/GEORGI LICOVSKI

З 2021 года ў Сінгапуры пачне дзейнічаць поўная забарона на гандаль слановай косцю. Міжнародны гандаль гэтым экзатычным таварам у Сінгапур быў забаронены амаль трыццаць гадоў таму. Аднак, у выпадку, калі ёсць дакументальнае пацвярджэнне, што костка трапіла ў абарот перад 1990 годам, гандаль ёю быў дазволены.

Улада Сінгапуру на працягу двух гадоў праводзіла грамадскае абмеркаванне з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, пасярэднікамі ў гандлі косткай. Вынікам абмеркавання стала зацвярджэнне поўнай забароны на гандаль слановай косткай.

У ліпені ў Сінгапуры была перадухіленая найвялікшая ў гісторыі спроба кантрабанды гэтага каштоўнага матэрыялу. У пасылцы з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, якая праз тэрыторыю В’етнама трапіла ў Сінгапур, было выяўлена 9 тон слановых касцей. Паводле падлікаў біёлагаў, каб атрымаць такую колькасць сыравіны, трэба было забіць як мінімум 300 сланоў.

IAR/эж