Беларуская Служба

Опернага спевака Пласіда Дамінга абвінавацілі ў сексуальных дамаганнях

14.08.2019 12:59
 «Я разумею, што правілы і стандарты, якія павінны прыменяцца да нас цяпер, адрозніваюцца ад тых, што існавалі ў мінулым».
Plcido Domingo
Plácido DomingoRussell Hirshon. domena publiczna (wikipedia)

У сексуальных дамаганнях іспанскага тэнара абвінавацілі восем спявачак і танцорка, піша Асашыэйтэд прэс. Першыя спробы дамаганняў датуюцца канцом 1980-х гадоў.

Дамінга заявіў, што абвінавачванні ў яго адрас выклікаюць глыбокую трывогу і не адпавядаюць рэчаіснасці ў прадстаўленым выглядзе, піша Асашыэйтэд прэс.

Пласіда Дамінга ўзначальвае Оперны тэатр Лос-Анджэліса. Таксама ён працаваў мастацкім кіраўніком, а затым дырэктарам Вашынгтонскага опернага тэатру.

У сваім звароце спявак напісаў: «Я разумею, што правілы і стандарты, якія павінны прыменяцца да нас цяпер, адрозніваюцца ад тых, што існавалі ў мінулым. Мне пашанцавала, што больш за 50 гадоў маёй кар'еры былі прысвечаны оперы, і я буду прытрымлівацца самых высокіх стандартаў».

78-гадовы спявак па-ранейшаму застаецца адной з найбуйнейшых оперных зорак і збірае аншлагі на сваіх выступах па ўсім свеце.

Са сваёй другой жонкай, опернай спявачкай Мартай Орнелас, Дамінга  састаіць у у шлюбе з 1962 года.

паводле bbc.com/эж