Беларуская Служба

Анамальная спёка атакавала Японію

14.08.2019 13:21
Людзі, старэйшыя за 65 гадоў, склалі прыкладна 55% ад усіх, хто звярнуўся па медычную дапамогу.
Вераб'і пераадольваюць наступствы сквару PAP/EPA/KOCA SULEJMANOVIC

У перыяд з 5 жніўня 23 чалавекі загінулі, а каля 13 тысяч чалавек апынуліся ў шпіталях у выніку анамальнага сквару. Японскія службы крызіснага кіравання паведамілі дадзеныя за апошні тыдзень, звязаныя са спёкай.  

Сярод усіх шпіталізаваных, у 400 пацыентаў назіраюцца цяжкія траўмы, якія вымагаюць доўгатэрміновага знаходжання пад медычнай апекай. Некаторыя пацярпелыя правядуць бліжэйшы месяц ў бальніцы. Людзі, старэйшыя за 65 гадоў, склалі прыкладна 55% ад усіх, хто звярнуўся па медычную дапамогу.

Смяротныя выпадкі былі зафіксаваныя ў 20 прэфектурах краіны. У сваю чаргу ў сталіцы Японіі Токіа была занатаваныя самая вялікая колькасць шпіталізаваных – гэта прыклада 1,5 тысячы чалавек. Анамальная спёка ў Японіі трымаецца ўжо другі тыдзень.

PAP/эж