Беларуская Служба

Амбудсмэн Расіі прыбыла ў Кіеў

23.08.2019 13:15
Прэс-служба амбудсмэна пацвердзіла, што тая знаходзіцца ва ўкраінскай сталіцы.
Kijów
Kijówpixabay

Упаўнаважаная па правах чалавека ў Расіі Таццяна Маскалькова прыехала ў Кіеў. Яе візіт будзе доўжыцца адзін дзень, паведамляе амбасада Расіі ва Украіне ў пятніцу, 23 жніўня. Расійскае дыппрадстаўніцтва не ўдакладніла мэта яе візіту. Прэс-служба амбудсмэна пацвердзіла, што тая знаходзіцца ва ўкраінскай сталіцы.

21 жніўня расійскае выданне «Коммерсант» са спасылкай на неназваную крыніцу паведаміла, што Расія і Украіна «выйшлі на фінальную стадыю ўзгаднення абмену людзей, якія ўтрымліваюцца на тэрыторыі абедзвюх краін».

У прыватнасці, на радзіму могуць вярнуцца ўсе члены экіпажаў украінскіх караблёў, затрыманыя расійскімі сілавікамі пасля інцыдэнту ў Керчанскім праліве ў лістападзе 2018 года. Па дадзеных выдання, абмен можа адбыцца да канца жніўня.

паводле dw.com/эж