Дональд Трамп назваў «безумоўна магчымым» тое, што ён запросіць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў якасці госця на наступны саміт краін «вялікай сямёркі» (G7), які адбудзецца ў 2020 годзе ў ЗША. Трамп сказаў пра гэта на саміце «сямёркі» у французскім Біярыцы ў нядзелю, 25 жніўня, паведамляе агенцтва Bloomberg. Пры гэтым амерыканскі прэзідэнт адзначыў, што ён пакуль не прыняў рашэння на гэты конт.
У той жа час удзельнікі саміту G7 выступілі супраць вяртання Расіі ў клуб мгутных краін. Агенцтва AFP са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы перадае, што кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў «сямёркі» на сустрэчы Біярыцы ў нядзелю адзінагалосна выказаліся за ўзмацненне «дыялогу і каардынацыі» з Расіяй, але лічаць яе вяртанне да фармату G8 заўчасным.
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон падкрэсліў, што вяртанне Расіі ў G8 без папярэдніх умоваў стане праявай слабасці. А старшыня Еўрапейскага савету Дональд Туск прапанаваў замест Расіі запрасіць на наступны саміт G7 ў ЗША Украіну.
паводле dw.com/эж