Германія і Францыя працуюць над падрыхтоўкай сустрэчы ў „нармандскім фармаце” ў Парыжы. Пра гэта паведаміла ў нядзелю журналістам на саміце „Вялікай сямёркі” ў Біярыцы канцлер ФРГ Ангела Меркель, паведамляе „Наша Ніва” са спасылкай на Deutsche Welle.
Паводле яе слоў, Парыж і Берлін будуць старацца арганізаваць перамовы ў хуткім часе. Пры гэтым канцлер не стала хаваць свае чаканні ад маючых адбыцца перамоваў. Яна адзначыла, што з новым прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім магчыма прасоўванне мінскіх пагадненняў для вырашэння крызісу на ўсходзе Украіны.
„Пры наяўнасці волі з абодвух бакоў у нас ёсць магчымасць ісці наперад”, — заявіла нямецкая канцлерка.
аз