У аўторак Турцыя атрымае другую партыю расійскай зенітнай ракетнай сітэмы С-400, заявіў міністр абароны Турцыі Хулусі Акар. Раней ужо ЗША пагражалі, што ў адказ на такую закупку яны прыпыняць пастаўкі ў Турцыю знішчальнікаў F-35.
Расія і Турцыя заключылі пагадненне аб куплі ракетнай сістэмы ў канцы 2017 года. Першая партыя была пастаўлена ў Турцыю ў мінулым месяцы. У траўні расейцы пачалі падрыхтоўку турэцкіх жаўнераў да выкарыстання сістэмы.
Тым часам Злучаныя Штаты Амерыкі ўжо афіцыйна пачалі працэс выключэння Турцыі з праграмы F-35. Паводле іх, расейская сістэма С-400 будзе пагрозай для амерыканскіх знішчальнікаў.
Анкара ўдзельнічае ў іх вытворчасці і хоча іх набыць, але амерыканцы кажуць, што радары, усталяваныя ў расійскай зброі, могуць „вучыцца” бачыць і адсочваць іхныя самалёты.
Супраць рэалізацыі пагаднення паміж Турцыяй і Расіяй выступае Паўночнаатлантычны альянс.
С-400 - гэта самая сучацная расійская зенітна ракетная сістэма, здольная змагацца з усімі відамі паветранага нападу, акрамя міжкантынентальных балістычных ракет.
аз