Міністр навакольнага асяроддзя Бразіліі Рыкарда Салеш паведаміў, што прэзідэнт Францыі выкарыстаў лясныя пажары ў Амазоніі для павелічэння ўласнай папулярнасці. Макрон мэтанакіравана ўзяў стары здымак пажараў у Амазоніі, каб дыскрэдытаваць урад Бразіліі, пераконвае міністар навакольнага асяроддзя гэтай краіны Рыкарда Салеш.
-Макрон выкарыстаў палітычную дэкларацыю, усведамляючы сабе сваю памылку. Апроч гэтага ён выкарыстаў паганыя здымкі, каб крытыкаваць Бразілію. У яго маленькая падтрымка ў Францыі. Коштам Бразіліі ён хоча гэта выправіць. Карацей кажучы – абсалютны апартунізм! Выкарыстаў сітуацыю, каб падняць сабе рэйтынг.
Міжнародны скандал быў выкліканы твітам французскага лідара, у якім Макрон папярэджваў, што падыміць тэму лясных пажараў у Бразіліі на саміце «вялікай сямёркі».
IAR/эж