Беларуская Служба

Іран пойдзе на перамовы з ЗША толькі пасля адмены ўсіх санкцый

27.08.2019 12:31
Чакаецца, што ў верасні як прэзідэнт Ірана Рухані, так і кіраўнік Белага дома Трамп наведаюць пасяджэнне Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
Prezydent Iranu Hassan Rouhani w elektrowni atomowej w Bushehr
Prezydent Iranu Hassan Rouhani w elektrowni atomowej w BushehrPAP/EPA/IRANIAN PRESIDENCY OFFICE HANDOUT

Пра гэта заявіў прэзідэнт Ірана Хасан Рухані ў аўторак, 27 жніўня, у эфіры іранскага тэлебачання. "Вы павінны адмовіцца ад усіх незаконных, несправядлівых і няправільных санкцый супраць іранскага народа", - запатрабаваў Рухані. Паводле яго слоў, адмена санкцый стала б "першым крокам" да пачатку перамоваў аб урэгуляванні канфлікту паміж Іранам і ЗША.

"Калі гэта адбудзецца, можна будзе весці размову аб далейшым пазітыўным развіцці", - заявіў іранскі прэзідэнт, дадаўшы, што ў адваротным выпадку яго сустрэча з Трампам была б не больш, чым звычайная фотасесія.

26 жніўня, у заключны дзень сустрэчы краін-членаў G7 ў Біярыцы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што "быў бы гатовы сустрэцца з прэзідэнтам Ірана Рухані пры правільных абставінах".

У сваю чаргу Рухані у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам заявіў, што хоча сустракацца "з любымі палітычнымі лідэрамі, калі гэта ў інтарэсах яго краіны". Макрон мяркуе, што арганізаваць сустрэчу Рухані і Трампа ўдасца ўжо ў бліжэйшыя тыдні.

Чакаецца, што ў верасні як прэзідэнт Ірана Рухані, так і кіраўнік Белага дома Трамп наведаюць пасяджэнне Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

паводле dw.com/эж