Беларуская Служба

Хадэкі перамаглі на парламенцкіх выбарах у Аўстрыі

30.09.2019 11:19
Гэта азначае, што найбольшыя шанцы стаць новым канцлерам гэтай краіны мае цяперашні кіраўнік ураду Сэбасцьян Курц.
C.
C. КурцPAP/EPA/FLORIAN WIESER

Аднак, пакуль невядома, з кім хадэкі маглі б увайсці ў кааліцыю. Папярэдні саюзнік, ультра радыкальная правая Аўстрыйская партыя свабоды атрымала значна меншую падтрымку, чым у папярэднім галасаванні.

У выніку падліку амаль усіх галасоў хадэкі атрымалі 38% падтрымкі. Другое месца занялі сацыялісты (21,5%), а ўльтрарадыкальныя правыя сілы здабылі 17% і занялі трэцяе месца.

Датэрміновыя парламенцкія выбары былі распісаныя пасля таго, як у траўні СМІ паведамілі, што віцэ-старшыня радыкальных правых сіл абяцаў сваячцы расійскага алігарха ўплывовыя кантракты. Палітык падаў у адстаўку, а кааліцыя з хадэкамі распалася.

ав