ЗША прададуць Украіне супрацьтанкавыя ракетны „Джавелін” (Javelin). За 150 ракет улады ў Кіеве заплацяць 39 мільёнаў долараў.
Радыус дзеяння амерыканскіх ракет перавышае 4,5 кіламетра, а дзеля іх абслугоўвання хопіць двух жаўнераў.
Продаж Украіне 150 ракетаў і двух дадатковых пускавых установак адобрыў Дзярждэпартамент. Цяпер кантракт павінен яшчэ зацвердзіць Кангрэс ЗША.
Летась Украіна купіла ў ЗША 200 ракет „Джавелін” і 37 пускавых установак. Апрача таго, у сувязі з агрэсіяй з боку Расіі, амерыканскі парламент ухваліў ваенную дапамогу Украіне ў памеры 250 млн долараў ЗША. Больш за 200 мільёнаў з гэтай сумы будзе накіравана на зброю і вайсковую тэхніку.
аз