Карэл Гот быў сапраўдным артыстам, які аддаваў сябе іншым, лічыць прэзідэнт Чэхіі Мілaш Земан. Найбольш вядомы чэшскі эстрадны спявак памёр учора ўвечары ў сваім доме ў атачэнні блізкіх. Ён хварэў лейкозам.
„Гэта надзвычай сумная навіна для нашай краіны”, - напісаў Мілаш Земан у заяве, якую прачытаў ягоны прэс-сакратар Іржы Аўчарэк.
- Карэл Гот быў сапраўдным артыстам, які аддаваў сябе іншым. Гэта знясільвае, але гэта таксама робіць чалавека артыстам. Карэл Гот прысвяціў сваё жыццё пакаленням, прысвяціў сябе нам усім. Маэстра, дзякуй!
Карэл Гот нарадзіўся 14 ліпеня 1939 года ў гарадку Пільзна. Ён быў спеваком і акцёрам. Лічыцца, што прадаў да 100 мільёнаў пласцінак. Ён спяваў на розных мовах, у тым ліку нямецкай, англійскай, рускай і італьянскай. Карэл Гот атрымаў больш за 120 тэлевізійных узнагарод, 8 залатых пласцінак і 1 алмазную. Неаднаразова займаў самыя высокія пазіцыі ў гіт-парадах. У яго рэпертуары было 978 песень.
Карэл Гот памёр ва ўзросце 80 гадоў.
аз