Беларуская Служба

Вызначаны лаўрэаты Нобэлеўскай прэміі па медыцыне

07.10.2019 13:42
Даследаванні сёлетніх нобэлеўскіх лаўрэатаў дапамогуць выпрацаваць новыя метады барацьбы з анкалагічнымі ды іншымі захворваннямі. 
Абвяшчэнне сёлетніх лаўрэатаў прэміі PAP/EPA/Pontus Lundahl

Сёлета гэтую прэстыжную ўзнагароду атрымаюць тры навукоўцы. Іх прозвішчы абвясціў апоўдні Томас Перлман з медычнага Каралінскага інстытуту ў Сольне пад Стакгольмам.

-Нобэлеўскі сход Каралінскага інстытуту сёння вырашыў, што Нобэлеўскай прэмія па медыцыне і фізіялогіі за 2019 год прызнана тром даследчыкам – Уільяму Кэліну (Гарвардзкі ўнівэрсытэт, ЗША), Пітэру Рэткліфу (Оксфардзкі ўнівэрсытэт, Вялікабрытанія) і Грэгу Сэмэнзу (Унівэрсытэт Джона Гопкінса, ЗША). Узнагарода прызнана за іх даследаванне таго, як клеткі адчуваюць і рэагуюць на наяўнасць кіслароду.

Імаверна даследаванні сёлетніх нобэлеўскіх лаўрэатаў дапамогуць выпрацаваць новыя метады барацьбы з анкалагічнымі ды іншымі захворваннямі. Лаўрэаты апроч дыпломаў і памятных медалёў атрымаюць грашовую ўзнагароджу памерам амаль у мільён долараў.

Кароль Швецыі Карл XVI Густаў ўзнагародзіць лаўрэатаў 10 снежня ў гадавіну смерці фундатара прэміі Альфрэда Нобэля.

IAR/эж