Амерыканскія парламентарыі намерваюць прыняць адпаведны закон. Магчымыя санкцыі Злучаных Штатаў павіны стаць адказам на турэцкі наступ супраць курдаў, якія дыслацыруюцца ў Сірыі. У сераду, 9 кастрычніка Турэччына распачала ваенны наступ на сірыйскіх курдаў. Анкара распачала аперацыю пасля таго, як з рэгіёну адступіла амерыканск4ай групоўка войскаў.
«Прэзідэнт Эрдаган і ягоны рэжым павінны лічыцца з сур’ёўнымі наступствамі ў сувязі з бязлітаснай атакай на нашых курдскіх хаўруснікаў у паўночнай Сірыі» – паведаміў дэпутат палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Ліз Чэйні. Раней прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп на сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы Тўітэр прыгразіў Эрдагану эканамічнымі і палітычнымі санкцыямі.
Асноўнай мэтай турэцкай ваеннай аперацыі з’яўляецца падаўленне курдскіх міліцый і вяртанне на гэтыя тэрыторыі сірыйскіх уцекачоў, якія зараз канцэнтруюцца на памежжы ў Турцыі.
IAR/эж