Беларуская Служба

У рамках аперацыі НАТА амерыканскія жаўнеры прыбылі ў Літву

15.10.2019 14:57
Прыбыццё вайскоўцаў ЗША з'яўляецца «вынікам нашых намаганняў і інвестыцый», заявіў кіраўнік Мінабароны Літвы Раймундас Каробліс. 
Panorama Wilna
Panorama WilnaShutterstock.com

Першыя з 500 вайскоўцаў ЗША прыбылі ў Літву ў рамках аперацыі НАТА Atlantic Resolve («Атлантычная рашучасць»). Астатняя частка амерыканскага кантынгенту, а таксама ўзбраенне, уключаючы танкі Abrams і баявыя машыны пяхоты M2 Bradley, прыбудуць у бліжэйшыя тыдні, паведаміла літоўскае міністэрства абароны ў Вільні ў панядзелак, 14 кастрычніка. «Янкіз» будуць размяшчацца на ваеннай базе ў Пабрадзе да вясны 2020 года.

Прыбыццё вайскоўцаў ЗША з'яўляецца «вынікам нашых намаганняў і інвестыцый», заявіў кіраўнік Мінабароны Літвы Раймундас Каробліс. Мініст падкрэсліў значнасць ваеннаслужачых Злучаных Штатаў у якасці «фактара стрымлівання». Заяўленая мэта аперацыі Atlantic Resolve гэта – забяспечыць мір і стабільнасць у прыбалтыйскіх дзяржавах, заклапочаных пытаннем сваёй бяспекі пасля пачатку канфлікту на ўсходзе Украіны.

Для ўзмацнення свайго ўсходняга флангу Паўночнаатлантычны альянс раней размясціў у Польшчы і краінах Балтыі чатыры батальёны на ратацыйнай аснове. Міжнародным саюзніцкім батальёнам НАТА ў Літве камандуе Нямеччына. 

 паводле dw.com/эж