Беларуская Служба

Сярод лідараў ЕЗ няма адзінства ў пытанні еўраінтэграцыі Албаніі і Македоніі

18.10.2019 12:36
 Аднак Варшава выступае за як мага хуткі пачатак перамоваў аб далучэнні гэтых краінаў да супольнасці.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон PAP/EPA/Olivier Matthys / POOL

У Бруселі працягваецца саміт 27 краінаў Еўрапейскага Звязу. Адной з тэмаў сустрэчы еўрапейскіх лідараў стала будучыня еўрапейскай інтэграцыі Албаніі і Паўночнай Македоніі. 17 кастрычніка падчас першага дня саміту Францыя і Галандыя адмовіліся пагадзіцца на пачатак афіцыйных перамоваў аб уступленні Македоніі і Албаніі ў Еўрапейскі Звяз.

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што Варшава выступае за як мага хуткі пачатак перамоваў аб далучэнні гэтых краінаў да супольнасці.

- Можна бясконца гаварыць пра нейкую еўрапейскасць, але чым яна з’яўляецца на самой справе? Гэта пашырэнне еўрапейскага ўплыву, пашырэнне супольнасці! Бесперспектыўна зачыняць дзверы перад гэтым малымі краінамі, але вельмі важнымі з стратэгічнага пункту гледжання, і гэта памылка.

Кіраўнікі ўрадаў 27 краінаў-чальцоў ЕЗ працягваюць перамовы аб лёсе еўраінтэграцыі Албаніі і Македоніі. Апроч гэтага, на саміце ў Бруселі абмяркоўваецца супольны еўрапейскі бюджэт.    

IAR/эж