Беларуская Служба

Расія прапаноўвала Украіне перанесці Мінскі працэс з Беларусі ў Казахстан

19.10.2019 17:12
Такую заяву зрабіў экс-міністр па пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Украіны Вадзім Чарныш.
Сцяг УкраіныPhoto:1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прадстаўнікі Расіі прапаноўвалі ўкраінскім палітыкам перафарматаваць Мінскі працэс і перанесці перамоўную пляцоўку па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе з Беларусі ў Казахстан.

Такую заяву, паводле „Нашай Нівы” ў эфіры Радио НВ зрабіў экс-міністр па пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Украіны Вадзім Чарныш.

„Была спроба ў Казахстан перамясціць перамоўны працэс. І нават былі заявы, і больш за тое — нефармальна звярталіся прадстаўнікі расійскага боку да многіх грамадскіх дзеячаў тут, ва Украіне (і нават палітыкаў дзеючых, я не буду пра іх казаць, але гэта былі палітыкі ў рангу кіраўнікоў камітэтаў Вярхоўнай Рады Украіны мінулага склікання), з просьбай прыехаць у Астану для перамоў як альтэрнатыва самому Мінскаму працэсу”, - расказаў Чарныш.

аз