Беларуская Служба

Літва плануе закупіць у ЗША верталёты Black Hawk

19.10.2019 14:05
Паводле літоўскага Міністэрства абароны, кошт пакупкі складзе каля 300 млн еўра.
Black Hawk
Black HawkPhoto:495756/pixabay.com/CC0 Public Domain

Літва плануе набыць у ЗША 6 шматмэтавых верталётаў UH-60 Black Hawk, якія выпускае канцэрн Sikorsky Aircraft. Паводле літоўскага Міністэрства абароны, кошт пакупкі складзе каля 300 млн еўра. Перамовы па гэтай справе з амерыканскім бокам павінны пачацца ў хуткім часе.

Верталёты будуць выкарыстоўвацца для пошукава-выратавальных аперацый, а таксама для задач Узброеных сіл Літвы, дадалі ў Мінабароны.

Цяпер літоўская армія карыстаецца распрацаванымі ў Савецкім Саюзе верталёты Мі-8 і еўрапейскімі AS365 Dauphin. Літоўскае міністэрства тлумачыць планы пакупкаў амерыканскіх машынаў неабходнасцю абнавіць парк верталётаў, а таксама частым і дарагім тэхнічным абслугоўваннем расійскіх машынаў, уключаючы рызыку, звязаную з пастаўкамі запчастак з Расіі.

Падпісанне пагаднення з амерыканскім бокам чакаецца ў канцы 2020 года. Літва можа атрымаць першыя з замоўленых верталётаў да канца 2024 года.

аз