Беларуская Служба

Іракскія сілы адкрылі агонь у дэманстрантаў: 14 чалавек загінулі, а 865 параненыя

29.10.2019 11:56
У панядзелак іракцы выйшлі на вуліцы чацвёрты дзень запар у другой хвалі пратэстаў супраць ураду прэм’ера Адзiла Абдула-Махдзі аль-Мунтафікі.
Пратэсты ў Іраку PAP/EPA/MURTAJA LATEEF

У Іраку прынамсі 14 чалавек загінулі, а 865 былі параненыя ноччу з панядзелка на аўторак, калі іракскія сілы бяспекі адкрылі агонь у бок дэманстрантаў у святым для шыітаў горадзе Кербела. Пра гэта паведамілі медычныя службы краіны.

Трое ўдзельнікаў пратэстаў памерлі ад раненняў падчас ранейшых дэманстрацыяў у горадзе Насірыя ў паўднёвым Іраку. У Багдадзе ўведзена паліцыйная гадзіна з 24.00 да 6.00.

У панядзелак іракцы выйшлі на вуліцы чацвёрты дзень запар у другой хвалі пратэстаў супраць ураду прэм’ера Адзiла Абдула-Махдзі аль-Мунтафікі і, паводле дэманстрантаў, карумпаваных і адарваных ад рэчаіснасці элітаў.

Агенцтва Reuters піша, што колькасць смяротных ахвяр з 1 кастрычніка, калі пачаліся пратэсты, вырасла прынамсі да 250 чалавек.

Грамадскія напружанні выкліканыя адсутнасцю працы і нерэгулярнымі пастаўкамі электраэнергіі ды пітной вады. Палітыкаў і ўладу абвінавачваюць у хранічнай карупцыі, якая блакуе аднаўленне краіны пасля гадоў рэлігійных канфліктаў і вынішчальнай вайны, у якой удалося атрымаць перамогу над Ісламскай дзяржавай.

ав