Беларуская Служба

Ускладняецца сітуацыя ў Грузіі пасля парламенцкіх выбараў

27.10.2024 09:12
Паслявыбарчая сітуацыя ў Грузіі становіцца ўсё больш напружанай. Учора грузіны абралі 150 дэпутатаў аднапалатнага парламенту.
Ілюстрацыйны здымакEPA/DAVID MDZINARISHVILI Dostawca: PAP/EPA.

Па выніках падліку галасоў кіруючая партыя «Грузінская мара» перамагае пасля падліку 95% аддадзеных галасоў і набірае больш за 54% падтрымкі. Апазіцыйныя партыі ўжо заявілі, што не прызнаюць вынікаў выбараў.

Пры здабыцці 54-55% галасоў «Грузінская мара» можа разлічваць на 90-100 месцаў у парламенце. Канстытуцыйная большасць — 113 месцаў. Апазіцыйныя партыі не жадаюць прызнаваць вынікі выбараў. Лідары гэтых палітычных сіл абвінавачваюць кіроўную партыю ў фальсіфікацыях і запалохванні выбаршчыкаў падчас выбарчай кампаніі і ў дзень галасавання.

У звязку з паўсталай сітуацыяй у Грузіі чакаюцца акцыі пратэсту.

ПР/юл