Беларуская Служба

Янкі ў пошуках чарнаморскага плацдарму

01.11.2019 08:37
Улады ў Бухарэсце, якія бачаць пагрозу стбільнасці ў рэгіёне менавіта ў дзеяннях Крамля, самі на працягу доўгага часу заклікалі амерыканцаў пашырыць сваю вайсковую прысутнасць у Румыніі. 
Myśliwiec F-35
Myśliwiec F-35Shutterstock

Расійская анексія Крыму і непрадказальная палітыка Турэччыны, змусіла ваенна-палітычнае кіраўніцтва Злучаных Штатаў шукаць новае апірышча ў басейне Чорнага мора, піша польскае штотыднёвае выданне Sieci. Зараз выглядае на тое, што выбар Вашынгтону паў на Румынію, якая разам з Польшчай становіцца ключавым элементам абарончай сістэмы блока НАТА ва Усходняй Еўропе.

Улады ў Бухарэсце, якія бачаць пагрозу стбільнасці ў рэгіёне менавіта ў дзеяннях Крамля, самі на працягу доўгага часу заклікалі амерыканцаў пашырыць сваю вайсковую прысутнасць у Румыніі. У сувязі з гэтым, урад краіны ўжо прадставіў план мадэрнізацыі і разбудовы Авіябазы імя Міхаіла Кагэлнічану ў Дабруджы на поўдні Румыніі. Агульны кошт імавернай перабудовы авіябазы – гэта 2,6 мільярда еўра. Такое рашэнне было прынятае пасля жнівеньскай сустрэчы прэзідэнта Румыніі Клаус Яханіс са сваім амерыканскім калегам Дональдам Трампам у Вашынгтоне.

Цяпер у авіябазе ў Дабруджы ўжо знаходзяцца 500 амерыканскіх жаўнераў і эскадрылля самалётаў «Тайфун» Каралеўскіх паветраных сілаў Вялікабрытаніі. Англійскія лётчыкі рэгулярна ажыццяўляюць баявы вылеты на перахоп расійскіх знішчальнікаў, якія няспынна парушаюць румынскую паветраную прастору.

Неўзабаве румынская Авіябаза імя Міхаіла Кагэлнічану ператворыцца ў сапраўднае вайсковае мястэчка, у якім будуць дыслацыравацца 10 тысяч жаўнераў, а на ўзлётных паласах якога будуць стаяць запраўленыя знішчальнікі F-35. Пра вайсковую супрацу на лініі Бухарэст-Вашынгтон пісала штотыднёвае выданне Sieci.

эж