Беларуская Служба

Дональд Трамп хоча прыняць Уладзімера Зяленскага ў Белым доме

03.11.2019 12:56
«Я думаю, што ён хацеў бы прыехаць», – адзначыў амерыканскі прэзідэнт.
Дональд Трамп PAP/EPA/ERIN SCOTT / POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запрасіў свайго ўкраінскага калегу Уладзімера Зяленскага прыехаць у Вашынгтон. Перад ад'ездам у Нью-Ёрк у суботу, 2 лістапада, Трамп заявіў журналістам, што хацеў бы, каб Зяленскі наведаў Белы дом, «калі ён таго пажадае». «Я думаю, што ён хацеў бы прыехаць», – адзначыў амерыканскі прэзідэнт.

Гучны палітычны скандал у ЗША ўспыхнуў пасля тэлефоннай размовы Трамп і яго ўкраінскага калегі Уладзімера Зяленскага ў ліпені. Прэзідэнта ЗША падазраюць у тым, што ён спрабаваў прымусіць Кіеў пачаць расследаванне супраць Джо Байдэна і яго сына Хантера. Хоць Зяленскі заявіў, што ніякага ціску на яго не аказвалася, дэмакраты запатрабавалі імпічменту а для прэзідэнта Трампа.

Цяперака ў Кангрэсе ЗША праходзіць расследаванне па пытанні аб магчымым злоўжыванні ўладай з боку прэзідэнта Дональда Трампа. У канцы кастрычніка паказанні па справе даў супрацоўнік Рады па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Віндман, які асабіста прысутнічаў падчас тэлефоннай размовы Трампа з Зяленскім. Сведка заявіў, што «палічыў недарэчным патрабаванне да замежнага ўраду расследаваць дзейнасць грамадзяніна ЗША».

паводле dw.com/эж