Беларуская Служба

Злучаныя Штаты ўшанавалі сваіх ветэранаў

12.11.2019 12:00
Дональд Трамп падкрэсліў, што дзякуючы жаўнерам, якія ваявалі на розных франтах па ўсім свеце, у Злучаных Штатах квітнее свабода, а сэрцы іх грамадзянаў поўняцца гонарам.
   -
Свята ветэранаў у Нью-Ёрку PAP/EPA/JUSTIN LANE

11 лістапада ў дзень заканчэння Першай сусветнай вайны жыхары ЗША аддалі даніну пашаны ветэранам усіх воінаў, у якіх удзельнічала іх краіна. Галоўнай падзеяй дня стаў ваенны парад у Нью-Ёрку, у якім удзельнічалі жаўнеры Узброеных Сілаў ЗША. Мінакі сустракалі іх апладысментамі.

Сярод удзельнікаў свята быў Джэры Лайт-старэйшы, ветэран вайны ва В’етнаме. У бітве пад Тон Там Кэ Джэры Лайт страціў 50 таварышаў зброі:

-Я быў ва В’етнаме ў 1967-68 гадах. Шмат, сапраўды, шмат салдатаў загінула падчас аперацыі Badger Tooth. Я адзін з тых нямногіх, якія яе перажылі.

На Пятай Алеі, па якой учора маршыравалі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, можна было сустрэць і паразмаўляць з амерыканскімі ветэранамі вайны ў Карэі, вайны ў Персідскім Заліве альбо вайны ў Іраку.

Ветэранаў Узброеных Сілаў ЗША ўшанаваў прэзідэнт , які адмыслова з гэтай мэтай прыехаў у Нью-Ёрк. Амерыканскі лідар падкрэсліў, што дзякуючы жаўнерам, якія ваявалі на розных франтах па ўсім свеце, у Злучаных Штатах квітнее свабода, а сэрцы іх грамадзянаў поўняцца гонарам.

IAR/эж