Беларуская Служба

Злучаныя Штаты пастаўляюць Украіне зброю для «барацьбы з рускімі»

12.11.2019 13:53
Між тым, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пакінуў без каментароў заяву кіраўніка Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША.
Баявыя дзеянні ва Усходняй Украіне PAP/EPA/SERGEY VAGANOV

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа ў інтэрв'ю тэлеканалу WCSC ў панядзелак, 11 лістапада, распавёў пра пазіцыю Белага дому па пытанні паставак зброі Украіне. Адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа прадставіла Кіеву ўзбраення для таго, каб украінцы мелі магчымасць «ваяваць супраць рускіх» і супрацьстаяць прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, заявіў кіраўнік амерыканскага знешнепалітычнага ведамства.

«Я ўдзельнічаў у амерыканскай палітыцы ў дачыненні да Украіны, мы былі зусім ясныя. Мы хацелі пераканацца, што ўдалося зменшыць карупцыю, якая існавала ва Украіне на працягу вельмі доўгага часу,... і цяперашні прэзідэнт хацеў пераканацца, што Уладзімер Пуцін не зможа несці пакуты народу Украіны. Для гэтага мы перадалі сістэмы абарончай зброі ўкраінцам », – заявіў сакратар Пампэа.

Між тым, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пакінуў без каментароў заяву кіраўніка Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША.

паводле dw.com/эж